25 лютага 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Раісы Георгіеўны Запарожчанкі (1944), доктара фізіка-матэматычных навук
Раіса Георгіеўна Запарожчанка нарадзілася 25 лютага 1944 г. у в. Мярніца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускніца Стрыгаўскай сярэдняй школы 1961 г. Паступіла на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончылаў 1966 г.
6 верасня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Папечыца (1947), вучонага-фізіка, педагога, лаўрэата прэміі імя А. М. Сеўчанкі (2003, 2009)
Уладзімір Іванавіч Папечыц нарадзіўся 6 верасня 1947 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964–1969 гг. навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Закончыў аспірантуру ў БДУ (1972).
З красавіка 1972 г. Уладзімір Папечыц працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ, з жніўня 1973 г. — старшым навуковым супрацоўнікам. З мая 1976 г. — вучоны сакратар інстытута.
30 кастрычніка 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Самсона (1932–1997), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)
Андрэй Міхайлавіч Самсон нарадзіўся 30 кастрычніка 1932 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сям’і. З маленства Андрэю давялося дапамагаць бацькам па гаспадарцы. У 1944 г. яго бацьку, Міхаіла Васільевіч Самсона, прызвалі ў Чырвоную армію, з фронта вярнуўся інвалідам (у калене застаўся асколак). Андрэй вельмі хацеў вучыцца, у школе быў адным з лепшых вучняў. Закончыў сярэднюю школу № 1 г. Давыд-Гарадка (1950).
20 ліпеня 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чаранкевіча (1942), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002)
Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1942 г. у в. Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна. Паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 г.
13 сакавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Антона Фёдаравіча Равінскага (1952–2018), доктара фізіка-матэматычных навук
Антон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 13 сакавіка 1952 г. у вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.
12 красавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Дзмітрыевіча Зінчука (1937), спецыяліста ў галіне тэорыі і методыкі выкладання фізікі, кандыдата педагагічных навук
Сцяпан Дзмітрыевіч Зінчук нарадзіўся 12 красавіка 1937 г. у в. Астромічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Спачатку вучыўся ў Астроміцкай школе, сямігодку закончыў у в. Мухаўлокі, працягваў вучобу ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына.
2 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Антона Рыгоравіча Навумаўца (1936), доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997)
Антон Рыгоравіч Навумавец нарадзіўся 2 студзеня 1936 г. у в. Рудск Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1945–1952 гг. вучыўся ў Іванаўскай сярэдняй школе. Паступіў на радыёфізічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў з адзнакай у 1957 г. Тады ж пачаў працаваць у Інстытуце фізікі Акадэміі навук Украінскай ССР.
8 чэрвеня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Аляксандравіча Лойкі (1946), вучонага ў галіне фізічнай оптыкі
Валерый Аляксандравіч Лойка нарадзіўся 8 чэрвеня 1946 г. у в. Саўцавічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).
25 жніўня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васілія Аляксандравіча Бондара (1940), вучонага ў вобласці фізікі плазмы, оптыкі, прафесара
Васілій Аляксандравіч Бондар нарадзіўся 25 жніўня 1940 г. у вёсцы Лядзец Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Лядзецкую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1957). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў з адзнакай (1962), быў залічаны аспірантам кафедры агульнай фізікі.
15 кастрычніка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іосіфавіча Кулака (1950–2017), доктара фізіка-матэматычных навук, вучонага ў вобласці механікі матэрыялаў
Міхаіл Іосіфавіч Кулак нарадзіўся 15 кастрычніка 1950 г. у г. Століне Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 г. паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. За выдатныя поспехі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці інстытута атрымліваў стыпендыю імя У. І. Леніна.